Сумесныя праекты з Кітаем

Апублiкавана: 14 лiстапада 2023 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: ГАБЕЦ Яўгенія

Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" сумесна з кітайскай кінакампаніяй Sichuan Blue Eyes Film у рамках ММКФ "Лістапад" падпішуць пагадненне аб намерах.  

Сёння адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў беларускага і кітайскага бакоў. Госці пазнаёміліся з "Беларусьфільмам" і падзяліліся першымі эмоцыямі ад знаёмства з беларускай кінастудыяй. 

Мне вельмі падабаецца, што ў вас захоўваюцца традыцыі ў стварэнні фільмаў. У нас усё больш камп'ютарызавана. Калі мы будзем здымаць сумесны фільм з вашай кінастудыяй, хацелася б, каб частка здымкаў прайшла ў вас, – адзначыў Генеральны дырэктар кампаніі Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Co., Ltd., намеснік старшыні Асацыяцыі кінематаграфістаў правінцыі Сычуань, рэжысёр і артыст вышэйшай катэгорыі КНР Лэй Хань.