Будучыня — за твор­чай мо­лад­дзю

Апублiкавана: 20 верасня 2022 Стужка Музыка Мінск

Аўтар: КАСЦЮНІНА Ульяна

Бе­ла­ру­сы за­ва­ява­лі пры­за­выя мес­цы на кон­кур­се вы­ка­наў­цаў ма­ла­дзёж­най пес­ні XV фес­ты­ва­лю “Мо­ладзь — за Са­юзную дзяр­жа­ву”, які пра­хо­дзіў з 14 па 19 ве­рас­ня ў Рас­іі.

Звання лаўрэата і дыплома першай ступені ўдастоена салістка Маладзёжнага тэатра эстрады Вольга Булай, звання лаўрэата і дыплома другой ступені — метадыст Маладзёжнага цэнтра Жодзіна Карына Ромыш, звання лаўрэата і дыплома трэцяй ступені — студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Маргарыта Шыбаева і салістка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра эстраднай песні “Сябрынка” Аліна Бурачэўская. Акрамя гэтага, беларускія ўдзельнікі атрымалі спецыяльныя прызы: за артыстызм — артыст народнага тэатральнага калектыву Гарадскога палаца культуры г. Оршы Андрэй Кот і студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікіта Залеўскі, за сучаснае прачытанне музычнага твора — саліст Маладзёжнага тэатра эстрады Ілья Пракаповіч і студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Лізавета Галеева

Фестываль “Моладзь — за Саюзную дзяржаву” — маштабны творчы і адукацыйны форум, накіраваны на стварэнне адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, умацаванне дружбы моладзі Расіі і Беларусі. Мэта фестывалю — развіццё лепшых ідэй у галіне сучаснага маладзёжнага руху і наладжванне супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі аб’яднаннямі, а таксама выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі.

Член журы Ася Кампаніец, кіраўнік ансамбля “Поспех” і кіраўнік штаба Растоўскага патрыятычнага руху “Дарогі славы — наша гісторыя”, звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні, падкрэсліла:

— Вы ўсе пераможцы. Велізарная краіна Расія сабрала свае таленты, цудоўная васільковая Беларусь — свае. І ўсе ў агульным парыве паказалі праз творчасць любоў да Радзімы, нацыянальную культуру, свае адносіны да жыцця. Мы на сцэне бачылі не артыстаў — бачылі асоб, якія раскрылі сябе, як бутоны ў вялікім букеце цудоўнага творчага саюзу Расіі і Беларусі!

Ульяна КАСЦЮНІНА