Супрацоўніцтва ў кінематографе

Апублiкавана: 18 лiстапада 2023 Стужка Афіцыйна Мінск Культурная дыпламатыя

Аўтар: Аўтары

У Міністэрстве культуры 15 лістапада адбыліся перагаворы міністра Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. 

Ад беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі намеснік міністра Сяргей Саракач, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Вікторыя Ратабыльская, намеснік начальніка аддзела па кінематаграфіі Крысціна Мельнікава, кансультант-памочнік міністра Дар’я Марчанка і генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Юрый Аляксей. 

Кітайскі бок прадставілі намеснік старшыні Сычуанскай асацыяцыі кінематаграфістаў, генеральны дырэктар кампаніі “Сычуань Блю Айз Фільм энд Тэлевіжн Калчар Медыя”, артыст вышэйшай катэгорыі, прадзюсар будучага кінапраекта, кіраўнік творчай групы, член журы ХХІХ Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад” Лэй Хань, выканаўчы прадзюсар кінапраекта Чжэн Цзяні, намеснікі генеральнага дырэктара згаданай кампаніі Лі Цы і Ван Юэ, а таксама дырэктар таварыства “Эмі Інтэрнэшнл”, супрадзюсар з кітайскага боку на тэрыторыі Беларусі, галоўны прадстаўнік Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, старшыня Асацыяцыі арганізацый кітайскіх суайчыннікаў “Хуацяа”, член журы кінафестывалю “Лістапад” Ван Сяамэн. 

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася развіццё двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сферы культуры, у прыватнасці работа над сумесным праектам па кінематаграфіі. Ён выведзе дачыненні між нашымі народамі на новы ўзровень, а таксама паспрыяе абмену іх унікальнымі традыцыямі.