Тэатральна-музычная праграма "Спявай, душа!"

Апублiкавана: 20 лiстапада 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў Палаца культуры горада Ліды падрыхтаваў яркую тэатральна-музычную праграму "Спявай, душа!", якую глядач ужо ахрысціў мюзіклам.

Дзеянне пастаноўкі адбываецца ў этнасельгассядзібе «Свята», гаспадарамі якой з'яўляюцца харызматычны Сцяпан і актыўная Эмілія Студзеніцкія. Галоўныя героі сустракаюць гасцей, працуюць на роднай зямлі, разводзяць пчол, рыбачаць, а часам з цікавасцю падглядваюць за жыццём суседзяў… І вядома ж, не абыходзіцца мюзікл без рамантычных сюжэтных ліній. 

Гледачы пакідалі вялікую залу Палаца культуры з асаблівым пачуццём і натхненнем ад яркіх прафесійных выступленняў артыстаў. Сумесныя фота на памяць з героямі музычнай пастаноўкі будуць яшчэ доўга нагадваць гасцям аб маляўнічым восеньскім свяце працы і ўраджаю.