Конкурс Міністэрства культуры

Апублiкавана: 23 лiстапада 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на найлепшы лагатып (знак) 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У конкурсе могуць прыняць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс з'яўляецца адкрытым, дыстанцыйным. Для ўдзелу неабходна прадставіць:

  • заяўку па ўстаноўленай форме;
  • конкурсную работу ў электронным выглядзе згодна з патрабаваннямі, указанымі ў Інструкцыі;
  • кароткую тлумачальную запіску ў свабоднай форме з апісаннем конкурснай работы.

Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў Міністэрства культуры не пазней за 6 снежня 2023 г. з дапамогай электроннай пошты uprofart@gmail.com з пазнакай «Конкурс на найлепшы лагатып (знак)».

Больш падрабязная інфармацыя аб парадку правядзення конкурсу змешчана на сайце Міністэрства культуры.