Акцыі "Нашы дзеці" з Міністэрствам культуры

Апублiкавана: 19 снежня 2023 Стужка Афіцыйна Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Міністэрства культуры далучылася да навагодняй акцыі "Нашы дзеці" і завітала ў Вілейскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат. 

Міністр культуры Анатолій Маркевіч павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі навагоднімі святамі, пажадаўшы: "Няхай усё дрэннае застанецца ў адыходзячым годзе і наперадзе нас чакаюць толькі радасць, добры настрой і, самае галоўнае, дзіцячы душэўны смех. А мы для гэтага зробім усё магчымае".

Святочны дух перадалі маляўнічы навагодні спектакль, карагоды і танцы з казачнымі героямі. А разам з добрым настроем кожны з дзяцей атрымаў салодкі падарунак!