Папярэджаны — значыць дасведчаны

Апублiкавана: 22 снежня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У прэс-клубе “Культура і мастацтва” 20 снежня адбылася відэаканферэнцыя на тэму “Закон № 305-З: дзеянне ў супрацьдзеянні (інфармаванне, прапаганда, тлумачэнне ў фарміраванні нецярпімага стаўлення да карупцыі ў сферы культуры)”. 

У студыі прысутнічалі старшы пракурор упраўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Андрэй Федаровічаў, старшы аператыўны ўпаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Міністэрства ўнутраных спраў Арцём Ляшкевіч, прадстаўнікі юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры: начальнік Таццяна Стволава і кансультант Іна Лаўкова. 

Удзельнікаў відэаканферэнцыі цікавілі пытанні працоўнай дысцыпліны, злоўжывання службовым становішчам, парушэнняў пры працаўладкаванні, крымінагенныя рызыкі падчас культурнамасавых мерапрыемстваў, нюансы адбору службовых абавязацельстваў, дэкларавання даходаў і маёмасці, атрымання і выкарыстання пазабюджэтных даходаў, работы камісій па супрацьдзеянні карупцыі, урэгулявання канфліктаў інтарэсаў, разыходжанні паміж патрабаваннямі розных заканадаўчых актаў, умовы правядзення працэдур дзяржаўных закупак і тэндараў, а таксама многія іншыя праблемы.

Больш падрабязнасцей — у матэрыяле паводле размовы ў наступным нумары.