VII Фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC"

Апублiкавана: 03 кастрычнiка 2022 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

У Мінску адбудзецца VII Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія.DOC»

Ён пройдзе з 3 па 7 кастрычніка. Пляцоўкамі правядзення ў Мінску з'яўляюцца Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь, кінатэатр "Беларусь" і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На фестываль паступіла больш за 270 заявак з 12 краін свету. Будуць паказаны 32 дакументальныя фільмы.

Таксама запланаваны бясплатныя кінапаказы, сустрэчы з аўтарамі, круглыя​сталы, майстар-класы і розныя спецмерапрыемствы для гледачоў, удзельнікаў і гасцей фестывалю.