Акцыя "Ад усёй душы" ў бібліятэках

Апублiкавана: 12 студзеня 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Бібліятэчныя установы Бераставіцкага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Своеасаблівы марафон добрых спраў праходзіць з мэтай праявіць максімальны клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. У адрас людзей “залатога ўзросту” гучаць віншаванні з Новым годам і Калядамі, цёплыя словы з пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

У Старадварэцкай сельскай бібліятэцы жанчыны аматарскага аб’яднання “Вяскоўцы” сабраліся на вячоркі “Зімовых святаў карусель” і прынеслі з сабой добры настрой, выпечку, сакрэты і традыі святкавання, каб падяліцца імі з іншымі.

Бібліятэкар філіяла "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла сваіх чытачоў на навагодні калейдаскоп «Елка. Шарики. Хлопушки. Стихи. Песенки. Игрушки... ». Навагодняя атмасфера панавала ў бібліятэцы і тым самым дадала бадзёрасці і добрага настрою ўдзельнікам. Ніхто не застаўся без салодкага пачастунка ад Дзеда Мароза.

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі” філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прыйшлі на святочную сустрэчу “Неяк раз пад Новы год”. Святочна ўпрыгожаныя вокны, прыгажуня ялінка, яркія і маляўнічыя выставы - усё гэта прыцягвае ўвагу чытачоў і стварае чароўную атмасферу Новага года! Члены клуба, энергічныя, мабільныя, жвавыя, жанчыны і мужчыны, ўпэўнены, што ўзрост - гэта толькі лічба. На мерапрыемстве гучалі віншаванні з Новым годам і Калядамі і шчырыя пажаданні ўсяго самага добрага.

Рэспубліканская благачынная акцыя “Ад усёй душы” стала яшчэ адной добрай традыцыяй падчас навагодніх і калядных святаў.

Жанна МАТЫСІК,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага”