Выстава "Птушкі нашага краю"

Апублiкавана: 04 кастрычнiка 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

Выстава акварэльных работ і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Птушкі нашага краю» адкрыецца сёння ў Гомелі ў музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна. 

Экспазіцыя прымеркавана да Дня пажылых людзей і знаёміць з творчасцю ўдзельніц калектываў «Натхненне» і «Рукадзельніца» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна Гомеля. Мастакі і рукадзельніцы ў сваіх работах не толькі стварылі вобразы прадстаўнікоў свету птушак у іх натуральным асяроддзі, але і закранулі адну з хвалюючых тэм экалогіі, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі.

Выстава «Птушкі нашага краю» працягнецца да 4 лістапада. Уваход вольны.