Ёсць пуцёўка ў фінал!

Апублiкавана: 27 студзеня 2024 Стужка Музыка Мінск

Аўтар: Аўтары

Пачатак тыдня быў гарачым для будучых зорак эстрады: 22 і 23 студзеня ў Мінску праходзіў другі этап нацыянальнага адбору на міжнародныя конкурсы “Славянскі базар у Віцебску”. 

У праслухоўваннях нацыянальнага адбору, які разгарнуўся ў Маладзёжным тэатры эстрады, выступілі пераможцы рэгіянальных тураў, а таксама прадстаўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацый. Шлях да ХХІІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” і XXXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”, якія пройдуць у рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, няпросты. Дэманстраваць таленты спевакам давялося ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні фанаграмы. 

У “дарослым” конкурсе спаборнічалі 35 выканаўцаў. Рашэннем экспертнай групы вызначана 10 вакалістаў для ўдзелу ў фінальным этапе. Гэта Віталь Дроб, Ганна Дрозд, Аліса Доўнар, Ганна Дук, Соф’я Мацкевіч, Аляксандра Носаль, Дар’я Чэслаўская, Валерый Чучман, Святлана Хартановіч, Дар’я Юркоўская. 

У “дзіцячых” праслухоўваннях супернічалі больш за 30 юных вакалістаў. Для ўдзелу ў фінале нацыянальнага адбору вызначаны 10: Аляксандра Лепяцёнак, Амалія Сухан, Злата Ярашэвіч, Маргарыта Цумарава, Улада Табола, Арына Войценка, Платон Буйноўскі, Лаўра Лагута, Лізавета Цупрык, Ксенія Казлова. 

Хто атрымае пуцёўку на “Славянскі базар — 2024”, даведаемся ў другой палове сакавіка.