Фотавыстава "Боская сіла жанчын"

Апублiкавана: 06 кастрычнiка 2022 Стужка Музеі Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

Персанальная выстава Анастасіі Жыхаравай адкрыецца 7 кастрычніка ў Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны, прымеркаваная да Дня маці.

Наведвальнікі музея ўбачаць фатаграфіі шматдзетных мам з іх дзецьмі, раздрукаваныя на палотнах.

Фатограф вырашыла, што цікава будзе зрабіць спачатку партрэт жанчыны, дзе яна спакойная, бесклапотная, такая дзяўчынка з іскрынкай у вачах, а потым — яе фота з дзецьмі, дзе яна багіня-маці, клапатлівая, статутная. Па словах арганізатараў, экспазіцыя пагрузіць кожнага ў цудоўнае адчуванне радасці, любові і гармоніі.

Выстава будзе працаваць па 12 лістапада ўключна.