Абрад "Стрэчаньскія Дзяды"

Апублiкавана: 05 лютага 2024 Стужка Традыцыі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 10 лютага на мерапрыемства "Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту". Пачатак а 14-й гадзіне.  

  У праграме: правядзенне абраду "Стрэчаньскія Дзяды"; лекцыя, прысвечаная асаблівасцям Стрэчаньскіх Дзядоў ад запрошанага лектара – кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алы Мікалаеўны Нароўскай; kachoot-віктарына з прызамі для актыўных удзельнікаў.