Узнагароджанне супрацоўнікаў сферы культуры

Урачыстые мерапрыемстве, прысвечанае Дню работнікаў культуры, адбылося 6 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага.

У знак прызнання ўкладу ў развіццё сферы культуры былі ўручаны ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў, Нацыянальнага сходу, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі, прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Узнагарод удастоены 50 чалавек.

Узнагароды ўручалі Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, Міністр культуры Анатолій Маркевіч, Міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы і культуры Ігар Марзалюк, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

Праца ў сферы культуры не лягчэйшая, чым ля станка або ў полі, заявіў Міністр культуры Анатолій Маркевіч

Я часта параўноўваў працу ў культуры з рэальным сектарам эканомікі і зразумеў, што наша работа не лягчэйшая, чым у полі або каля станка. Таму што сфера культуры - гэта тая галіна з бесперапынным вытворчым цыклам, дзе творчы працэс не запавольваецца ні на секунду. У выніку мы атрымліваем цудоўны непаўторны культурны прадукт.

Фота Таццяна МАТУСЕВІЧ