З добрым настроем

Апублiкавана: 24 лютага 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У адзіны дзень галасавання 25 лютага творчыя калектывы краіны не толькі выкажуць сваю грамадзянскую пазіцыю, але і пакажуць сваё майстэрства на выбарчых участках, ствараючы добры настрой для грамадзян. Гэты дзень будзе насычаны канцэртнымі і культурназабаўляльнымі праграмамі. 

Сфарміраваныя графікі і праграмы выступаў творчых калектываў, якія прадставяць увазе выбаршчыкаў найлепшыя творы мастацтва. 

Да прыкладу, у сталіцы да выбараў прымеркаваная акцыя “Мы разам. Нас мільёны!”. А ва ўстановах культуры Гродзенскай вобласці 25 лютага пройдзе абласная культурна-патрыятычная акцыя “#Мы разам — за Беларусь!”. 

Упершыню на выбарчых участках, размешчаных ва ўстановах культуры рэгіёна, для наведвальнікаў з дзецьмі будуць працаваць крэатыўныя пляцоўкі — “Куток будучага выбаршчыка”. Пакуль бацькі вывучаюць інфармацыю аб кандыдатах і запаўняюць бюлетэні, малодшыя члены сем’яў пад наглядам работнікаў культуры займаюцца творчасцю. На гульнявых пляцоўках прадставяць маляўнічыя выданні аб Беларусі, аб Гродзенскай вобласці. Дзецям прапануюць размалёўкі з карцінкамі прыроды роднага краю. Таксама для іх падрыхтаваны інтэрактыўныя заданні, канструктары, пазлы і яшчэ шмат займальных і карысных заняткаў. Упершыню сярод устаноў культуры вобласці будзе запушчаны фотачэлендж “Ідзём на выбары”. Сутнасць яго ў тым, каб зафіксаваць сваё наведванне ўчастка для галасавання, зрабіць фота на фоне банера. Яшчэ ў Гродне пройдзе сумесны праект адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і абласной філармоніі, прысвечаны адзінаму дню галасавання, “Сэрца беларуса”. На гэты раз не толькі самадзейныя, але і прафесійныя выканаўцы прымуць удзел у канцэртных праграмах на выбарчых участках. Тут жа разгорнуцца выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

Сфера культуры працягне цешыць добрымі навінамі і пасля адзінага дня галасавання. У Гомелі 29 лютага на базе Цэнтра інклюзіўнай культуры адбудзецца прадстаўленне і дэманстрацыя магчымасцей мабільных сцэнічных комплексаў, якія адразу ж будуць перададзеныя ў раёны і распачнуць сваю працу.