Памяць – гэта тое, што аб’ядноўвае пакаленні

Апублiкавана: 06 лютага 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У гэтым годзе наша краіна адзначае 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды па ўсёй краіне праводзяцца адмысловыя мерапрыемствы: гутаркі, акцыі, сустрэчы. Усё гэта накіравана на тое, каб праінфармаваць грамадскасць аб тых падзеях. Не засталася ўбаку і бібліятэчная сістэма Астравецкага раёна. У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла гісторыка-пазнавальная гадзіна “Мы памятаем! Мы ганарымся! Паклон вам да зямлі!” для вучняў 4 класа.  

Бібліятэкар Вольга Багдановіч нагадала падрастаючаму пакаленню аб падзеях, якія мелі месца на нашай зямлі шмат дзесяцігоддзяў таму. Яна ўзгадала пра тое, што памяць аб падзеях і людзях жыве і сёння. Курган Славы, мемарыяльны комплекс Хатынь – гэтыя і многія іншыя аб’екты нагадваюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Супрацоўнік бібліятэкі расказала і пра маштабную аперацыю “Баграціён”, у ходзе якой адбыўся пералом у вайне. Асобнае месца было адведзена юным героям, якія змагаліся на адным узроўні з дарослымі. Пасля вучні пазнаёміліся з літаратурай аб Вялікай Айчыннай вайне.    

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі