Бялынічы — Культурная сталіца Беларусі

Апублiкавана: 30 лiстапада -0001 Стужка Афіцыйна Магілёў і вобласць

Аўтар: ШЭЙКА Данііл

Бялынічы сёння ўступаюць у статус Культурнай сталіцы Беларусі! Расказваем пра шэраг падзей у горадзе.

Урачыстасці з нагоды атрымання Бялынічамі статусу Культурнай сталіцы пачаліся ў парку "Ліпавы гай" з ускладання кветак да брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Беларускі народны: код нацыянальнай якасці" — прэм'ера ад Нацыянальнага мастацкага музея ў Культурнай сталіцы.   

Выстава знаёміць з адметнымі работамі народных мастакоў БССР і Беларусі, чыя творчасць складае залаты фонд айчыннай культуры. Заір Азгур, Міхаіл Савіцкі, Гаўрыіл Вашчанка, Леанід Шчамялёў, Арлен Кашкурэвіч і іншыя. Усяго — больш за 20 выбітных майстроў!

У музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі адбылося ўрачыстае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай "Бялынічы — Культурная сталіца Беларусі 2024 года". Выява згаданай установы культуры ўпрыгожыла паштовы знак.

А на пляцоўцы ля Бялыніцкага раённага цэнтра культуры разгарнулася выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "З крыніц народных". 

Творчыя калектывы Прыдруцкага краю сваімі выступленнямі ствараюць святочны настрой.