Бялынічы — Культурная сталіца Беларусі — 2024

Апублiкавана: 29 лютага 2024 Фотарэпартаж Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Сёння Бялынічы афіцыйна сталі Культурнай сталіцай Беларусі.

Сёлета эстафету зноў прыняла Магілёўшчына: цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі “Бялынічы — культурная сталіца Беларусі 2024” адбылася 29 лютага. З прывітальным словам да жыхароў і гасцей горада звярнуўся міністр культуры Анатолій Маркевіч. Ва ўрачыстай прамове ён адзначыў, што для Бялынічаў 2024 год стане своеасаблівым. Яго напоўняць яскравыя культурныя падзеі: святы, канцэрты, фестывалі, выставачныя праекты. У гэтага куточка беларускай зямлі з’явіцца мноства прыхільнікаў — аматараў як прафесійнага мастацтва, так і народнай творчасці з усёй краіны.

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА