Прэс-клуб з Аляксандрам Саладухам

Апублiкавана: 06 сакавiка 2024 Стужка Музыка Мінск Падзеі

Аўтар: Аўтары

Улюбёныя хіты ў жывым выкананні і шчырая размова аб перыпетыях творчага лёсу. У прэс-клуб "Культура і мастацтва" завітаў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саладуха!  

Некалькі дзесяцігоддзяў спявак жыве ў шалёна бадзёрым рытме: штодзённыя выступленні, тэлеэфіры, інтэрв'ю і майстар-класы. Адкуль узяць сілы на такую актыўную працу? 

— Мяне сілкуе родная краіна, адданыя прыхільнікі, любімая сям'я. Да таго ж быць артыстам марыў са школьнай лавы, — шчыра прызнаецца творца. 

Яшчэ больш цікавых фактаў з біяграфіі зоркі чытайце ў свежым нумары газеты "Культура".

Фота Уладзіміра ШЛАПАКА