Канстытуцыя. Каментарый

Апублiкавана: 15 сакавiка 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Сёння, 15 сакавіка, адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных свят — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета Асноўнаму Закону нашай краіны спаўняецца 30 гадоў. 

Напярэдадні знакавай падзеі ў Нацыянальнай бібліятэцы разгарнулася выстава “Асноўны Закон дзяржавы”, падрыхтаваная сумесна з Нацыянальным архівам, адбылася публічная прэзентацыя Навукова-практычнага каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

Дакумент падрыхтаваны ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад 1 красавіка 2022 года. 

Навукова-практычны каментарый створаны пад агульнай рэдакцыяй Старшыні Канстытуцыйнага Суда Пятра Міклашэвіча, намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Чупрыс, загадчыка кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Рыгора Васілевіча. У склад калектыву аўтараў увайшлі высокакваліфікаваныя юрысты, у тым ліку суддзі Канстытуцыйнага Суда. 

Выданне будзе выкарыстоўвацца для тлумачэння палажэнняў Канстытуцыі ў працоўных калектывах, навучальных установах, сярод усіх слаёў насельніцтва. Навукова-практычны каментарый паспрыяе фарміраванню паважлівага стаўлення да Асноўнага Закона краіны, веданню грамадзянамі канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў, а таксама разуменню неабходнасці няўхільнага выканання канстытуцыйных нормаў у штодзённым жыцці і прафесійнай дзейнасці. 

Адзін з першых экзэмпляраў Каментарыя быў урачыста перададзены ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.