Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні

Апублiкавана: 19 сакавiка 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні". Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную выкладку літаратуры “Праз кнігу – да духоўнага адраджэння", а таксама запрасілі на сустрэчу з моладдзю святара – протаіерэя, настаяцеля Храма Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах Георгія Муху.

У ходзе гутаркі святар пазнаёміў слухачоў з гісторыяй усталявання Дня праваслаўнай кнігі, распавёў аб важнай ролі хрысціянскай літаратуры ў жыцці сучаснага чалавека. У ходзе гутаркі протаіерэем Георгіем былі закрануты многія пытанні, якія тычацца хрысціянскага стаўлення да бліжніх, паняцця граху і яго наступстваў, міласці Божай да людзей і многае іншае. Прысутныя з цікавасцю слухалі, падтрымліваючы размову, задавалі пытанні. 

Людміла ЗАРЭЦКАЯ

загадчык гарадской бібліятэкі г. Ашмяны.