Свята "Гуканне вясны"

Апублiкавана: 20 сакавiка 2024 Стужка Традыцыі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 23 сакавіка запрашае на свята "Гуканне вясны". Пачатак а 14-й гадзіне. 

У праграме: выступленне фальклорных калектываў, рэканструкцыя веснавых абрадаў, вывучэнне веснавых песень, майстар-класы па беларускіх танцах і гульнях, вырабе птушак, "маляванцы на шкле" і выцінанцы. Таксама можна будзе наведаць выставу гліняных птушачак з калекцыі музея і паўдзельнічаць у карагодах!