Дыялогавая пляцоўка ў Нацыянальнай бібліятэцы

Апублiкавана: 21 сакавiка 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Беларусі праходзіць творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа. У рамках яе ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам міністра культуры Анатолія Маркевіча, прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў і Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў творчай стажыроўкі звярнуўся міністр культуры

— Вялізны вам дзякуй, што знайшлі магчымасць прыехаць у Беларусь. Няважна, дзе мы з вамі знаходзімся ці пражываем, нас аб’ядноўвае думка аб тым, каб наша дзяржава была мірнай, спакойнай і прыязнай. Вы заяўляеце ў сваіх краінах пра нашу самабытную культуру, культурныя сувязі і падзеі, якія адбываюцца на беларускіх землях. Так важна ў сучасным свеце наладзіць масты культурнай дыпламатыі, па якіх пойдзе і сацыяльная сфера, і паразуменне.