Спектакль-канцэрт "Ван Гог. Лісты да брата"

Спектакль-канцэрт "Ван Гог. Лісты да брата" з удзелам Яўгена Міронава і Юрыя Башмета адбудзецца 13 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі. 

У выкананні народнага артыста Расіі Яўгена Міронава прагучаць лісты Ван Гога розных гадоў. "Звароты Вінцэнта да брата Тэа — гэта дыялог не толькі з адрасатам лістоў, але таксама з самім сабой, Богам і светам". 

Аўтарам і рэжысёрам пастаноўкі стала Марына Бруснікіна. Музычнае суправаджэнне монаспектакля забяспечыць камерны ансамбль "Салісты Масквы". У праграме — творы Людвіга ван Бетховена, Густава Малера, Іаганеса Брамса і іншых кампазітараў.

Пачатак у 19.00.