Выстава марак і паштовак аб флоры і фауне

Апублiкавана: 14 кастрычнiка 2022 Стужка Афіцыйна Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Выстава марак і паштовак аб флоры і фауне адкрылася ў Наваполацку.

Прадстаўленыя на выставе маркі раскажуць пра багаты раслінны і жывёльны свет Беларусі і іншых краін. Таксама ў калекцыі можна будзе ўбачыць знакі паштовай аплаты абмежаванага тыражу з выявай выкапняў жывёл.

Арганізатар выставы — Музей гісторыі і культуры Наваполацка. Экспанаты з фонду музея збіраліся з 1970-х па 2018 год.

Наведаць выставу можна да 10 лістапада. Яна адкрыта з аўторка па нядзелю з 10.00 па 18.00.