Газеце "Культура" - 31!

Першы нумар выдання ўбачыў свет 14 кастрычніка 1991 года. Вядома, з таго часу ўсялякае прыйшлося пабачыць і перажыць: жыццё ёсць жыццё. Але галоўнае — у доўгім шляху газета не згубіла сваіх чытачоў. Больш за тое, атрымала новы імпульс і памаладзела. 

Калектыў рэдакцыі газеты «Культура» дзякуе ўсім прыхільнікам за шматгадовае сяброўства і супрацоўніцтва! Мы працягнем цешыць вас свежымі навінамі і асвятляць актуальныя праблемы культурнага жыцця Беларусі і замежжа.