Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» прайшоў у Бабруйскім раёне

Форум быў напоўнены яркімі падзеямі: пленэр па кераміцы і ганчарстве, майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры, гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурсу беларускай песні «Люблю цябе, Белая Русь» і конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў «Вяртанне да вытокаў».

Акрамя гэтага ўсе ахвотныя маглі паўдзельнічаць у конкурсе-выставе страў беларускай нацыянальнай кухні з таркаванай бульбы «Пікнік па-беларуску» і культурна-забаўляльным конкурсе «Гаспадыня “Глушанскага хутарка — 2022”».