Інтэрактыўны праект "Пушкін-цэнтр"

Да 2023 года ў Магілёве рэалізуюць інтэрактыўны праект "Пушкін-цэнтр". Яго рэалізуюць на базе Дзіцячай бібліятэкі-філіяла імя А. С. Пушкіна. Грошы, атрыманыя раней за перамогу ў конкурсе фонду "Рускі свет", пойдуць на набыццё выставачнага комплексу, які размесціцца ў фае ўстановы.

Будуць прадстаўлены музейная калекцыя пушкініяны, новыя кнігі-перавыданні твораў рускага класіка, роставыя лялькі казачных герояў. Таксама плануецца вырабіць інтэрактыўную карту з адлюстраваннем месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка, і падлогавую мегагульню па сюжэтах пушкінскіх казак.

Па словах загадчыцы бібліятэкі, стварэнне праекта выведзе ўстанову на новы ўзровень падачы інфармацыі аб жыцці і творчасці класіка, дапаможа сучаснаму чытачу па-новаму зірнуць на творчасць Аляксандра Сяргеевіча.