Фестываль "Званы Сафіі"

Апублiкавана: 20 кастрычнiка 2022 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе ў Полацку з 23 кастрычніка

Арганістка Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая і камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр" парадуюць сваіх прыхільнікаў новымі яркімі праграмамі. 

Расійскі дуэт аргана і голасу — Анастасія Быкава і Святлана Белякова — выступіць 6 лістапада. 

Завершыцца свята музыкі 27 лістапада праграмай "Два геніі: Вівальдзі і Бах".