Бібліякараван “Партызанская паляна” працягвае падарожжа

Апублiкавана: 19 красавiка 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Актуальнай формай нестацыянарнага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці з’яўляецца бібліёбус. Важным  напрамкам у рабоце  яго – гэта правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для розных груп чытачоў. Свабодная вулічная абстаноўка, жывыя стасункі, магчымасць задаваць пытанні, удзельнічаць у абмеркаванні  — усё гэта адыгрывае станоўчую ролю і патрэбу ў штодзённым жыцці вяскоўцаў. 

Бібліякараван “Партызанская паляна” Бібліякараван “Партызанская паляна” 

Бібліякараван “Партызанская паляна”  працягвае падарожжа. На днях  накіраваўся па наступным маршруце Трайгі-Мікшаны-Дайлідкі. Хоць у гэтых населеных пунктах не так шмат жыхароў, аднак жыццё тут віруе, жыхары актыўна далучаюцца да мерапрыемстваў. Супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўваюць азнаямленне са старонкамі ваеннай гісторыі, гутараць са старажыламі, а фонам гучаць шчымлівыя ваенныя песні, вершы патрыятычнага накірунку. Віктарына “Па старонках гісторыі” зацікавіла чытачоў. Самыя актыўныя здолелі адказаць на ўсе пытанні. Яны прадэманстравалі грунтоўныя веды гісторыі. За  гэта ім былі ўручаны адмысловыя паштоўкі.

Бібліякараван “Партызанская паляна”

Бібліякараван “Партызанская паляна” 

На жаль, не ўсе жыхары змаглі сабрацца на вуліцы. Многіх хвароба прыкавала да ложка. Аднак бібліятэкары не абміналі нікога. Яны заходзілі дамоў да тых, хто па шэрагу абставін не можа выйсці на вуліцу. На вачах старэйшых людзей з’яўляліся слёзы радасці. Пасля супрацоўнікі бібліятэкі наведалі краму, якая з’яўляецца сэрцам кожнай вёскі. Сапраўдным падарункам для жыхароў аддаленых вёсак стала выстава ваеннай літаратуры. Кожны мог узяць кнігу згодна са сваім густам. 

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі