Тэатралізаваная канцэртная праграма“Вясёлы кірмаш”

У Чэрыкаве прайшоў восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш 

Спецыялістамі Дома культуры была падрыхтавана тэатралізаваная канцэртная праграма “Вясёлы кірмаш”. У праграме прынялі ўдзел: народны ансамбль народнай песні “Равеснікі”, народны вакальны ансамбль “Дзяўчаты+…”, вакальны ансамбль “Пазітыў”, вакальны ансамбль “Натхненне”, творчая група Рэчыцкага сельскага Цэнтра культуры, творчы калектыў дзіцячай школы мастацтваў. У тэатралізацыі былі задзейнічаны ўдзельнікі тэатра юнага гледача “Скарбонка талентаў”. 

У рамках раённага восеньскага кірмашу быў праведзены конкурс дранікаў “Чэрыкаўскія таркаванцы”.

У конкурсе прынялі ўдзел установы культуры Чэрыкаўскага раёна.