У аграгарадку Свяцілавічы Бялыніцкага раёна прайшло свята “Свята Рагача”. У свяце прынялі ўдзел творчыя калектывы з Вішова, Галоўчына, Машчаніцы, Ланькова, Свеціловіч, Бялыніч, якія радавалі гледачоў сваімі канцэртнымі нумарамі. 

На пляцоўцы каля сельскага Цэнтра культуры была арганізавана дэгустацыя юхі, пярловай кашы, бліноў. У чайнай хатцы, гаспадыняй якога была Вашэцькава Таццяна Мікалаеўна, усе жадаючыя маглі пачаставацца гарбатай з розных лекавых траў і смачнай выпечкай. Для дзяцей была арганізавана гульнявая пляцоўка і аквагрым. Набыць сувенірную прадукцыю, зробленую сваімі рукамі, можна было ў майстра народных промыслаў Касцовай Ірыны Аляксееўна. 

Для гасцей свята былі арганізаваны гульні: “Я скачу, скачу, скачу і цябе пераскачу” і “Чыгунок”. Гледачоў парадаваў танец з рагачамі, які прадстаўлялі ўдзельнікі гуртка “МIX” Свяцілавіцкага сельскага Цэнтра культуры.