Міхал Грушвіцкі, кампазітар з-пад Ракава

На­ро­джа­ны не там і не та­ды

Да сён­няш­ня­га дня з лёг­кай ру­кі гіс­то­ры­ка Аляк­сан­дра Ельс­ка­га, які быў бліз­кім сва­яком Груш­віц­ка­га і аўта­рам яго не­кра­ло­га, лі­чы­ла­ся, што кам­па­зі­тар на­ра­дзіў­ся ў Вы­га­ні­чах 29 ліс­та­па­да 1828 го­да. Гэ­тая ж да­та вы­бі­та на по­мні­ку Груш­віц­ка­га, які мож­на па­ба­чыць на ра­каў­скіх мо­гіл­ках. Але ў зной­дзе­най на­мі мет­ры­цы хрос­ту Мі­ха­ла-Андрэя-Фе­лік­са сцвяр­джа­ецца, што на­ра­дзіў­ся ён у Мін­ску 30 ліс­та­па­да (па сён­няш­нім ка­лен­да­ры 12 снеж­ня). Ахрыс­ці­лі яго 13 (25) снеж­ня ў мін­скім фар­ным кас­цё­ле Імя Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі. Ча­му не Вы­га­ні­чы? Ло­гі­ку ба­ць­коў зра­зу­мець мож­на. Зі­ма. Ад Вы­га­ні­чаў да ма­ле­нь­ка­га мяс­тэч­ка Ра­каў не­ка­ль­кі кі­ла­мет­раў не са­май леп­шай да­ро­гі. А Мінск — ста­лі­ца гу­бер­ні, дзе да­клад­на не бы­ло не­да­хо­пу ў доб­рых ле­ка­рах, бо гэ­тае дзі­ця — пер­ша­нец у не­дас­вед­ча­ных ба­ць­коў. Ды яшчэ і пра­ца Ру­до­ль­фа Груш­віц­ка­га ў су­дзе. Хрос­ны­мі ба­ць­ка­мі бу­ду­ча­га кам­па­зі­та­ра ста­лі Фран­ці­шак Кса­ве­ры Ры­льс­кі (дзед з бо­ку ма­ці) і Ка­ця­ры­на Піш­ча­ла. Асіс­тэн­та­мі на хрос­це ста­лі Ру­до­льф і Тэк­ля Піш­ча­лы (дзе­ці Ка­ця­ры­ны), Ян і Ка­ра­лі­на На­ба­роў­скія, Він­цэнт Шал­коў­скі і Эле­ано­ра Ка­мен­ская. Акра­мя Мі­ха­ла, у Груш­віц­кіх на­ра­дзі­лі­ся яшчэ доч­кі — Юзэ­фа За­фея (1831) і Аляк­сан­дра Ку­не­гун­да (1833) (на­ра­дзі­лі­ся ў Вы­га­ні­чах і бы­лі ахрыш­ча­ны ў Ра­ка­ве). Аб тым, што бы­ло яшчэ дзве да­чкі — Алі­на і Ма­рыя, згад­вае лі­та­ра­ту­раз­наў­ца Язэп Януш­ке­віч.

 

Піш­ча­лы, Ка­мен­скія, Ра­тын­скія, Рэ­йта­ны і Янка Ку­па­ла

Не­абход­на ска­заць не­ка­ль­кі слоў пра асоб, зга­да­ных у мет­ры­цы. Усім нам доб­ра зна­ёмае мес­ца, ад­куль вя­дзе свой ра­да­вод ста­лі­ца на­шай кра­іны — Мінск. Сён­ня гэ­та вёс­ка Га­ра­дзіш­ча, у не­ка­ль­кіх кі­ла­мет­рах ад МКАД. Са­мо ста­ра­даў­няе га­ра­дзіш­ча з ма­гут­ны­мі ва­ла­мі, якое ста­іць на су­ты­ку ра­кі Мен­кі і ру­чая Ду­най, кры­ху ўба­ку ад вёс­кі. Дык вось, ме­на­ві­та ў ва­лах ста­ро­га Мен­ска не­ка­ль­кі сот год ста­яла ся­дзі­ба ро­ду Піш­ча­лаў. Ка­ця­ры­на Піш­ча­ла (з Пры­сец­кіх) — уда­ва Ста­ніс­ла­ва, мін­ска­га рот­міс­тра. Тэк­ля — іх да­чка, бы­ла па­ха­ва­на ў 1877 го­дзе на Ка­ль­ва­рый­скіх мо­гіл­ках по­бач з сёс­тра­мі (іх ма­гі­лы за­ха­ва­лі­ся). Да­рэ­чы, там жа, на Ка­ль­ва­рыі, у маі 1812 го­да знай­шоў апош­ні спа­чын дзед кам­па­зі­та­ра, так­са­ма Мі­хал Груш­віц­кі. Бо­льш пад­ра­бяз­на спы­нім­ся на асо­бе Ру­до­ль­фа Піш­ча­лы. У 1827 го­дзе ён стаў стар­шы­нёй 1-га Дэ­пар­та­мен­та Мін­ска­га га­лаў­но­га су­да. Да та­го ча­су ён за­ймаў тую ж па­са­ду, то­ль­кі ў 2-м дэ­пар­та­мен­це, тым са­мым, дзе да 1812 го­да быў суд­дзёй зга­да­ны дзед кам­па­зі­та­ра Мі­хал Груш­віц­кі (на­га­даю, што яго жон­ка — Юлія Ка­мен­ская). У 1835 го­дзе Ру­до­льф Піш­ча­ла быў аб­ра­ны мін­скім “уез­дным пред­во­ди­те­лем дво­рян­ства”. Як ад­крыў архі­віст Змі­цер Дрозд (кні­га “Та­ямні­цы Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча”), у 1836 го­дзе ме­на­ві­та Ру­до­льф Піш­ча­ла фак­тыч­на вы­рваў з лап цар­скіх жан­да­раў (уз­яў на па­ру­кі) бу­ду­ча­га бе­ла­рус­ка­га кла­сі­ка, а та­ды кры­мі­на­ліс­та Він­цэн­та Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча. Той апы­нуў­ся за кра­та­мі, бо пад­азра­ваў­ся ў пад­роб­цы два­ран­скіх да­ку­мен­таў. І вы­зва­ліў ён яго з вяз­ні­цы, якую сам не­за­доў­га да та­го па­бу­да­ваў (Піш­ча­лаў­скі за­мак, або “Ва­ла­дар­ка”). Ка­лі б не гэ­та “піш­ча­лаў­ская ру­ка да­па­мо­гі”, не­вя­до­ма, як бы склаў­ся лёс пі­сь­мен­ні­ка. Жа­на­ты Ру­до­льф быў двой­чы. Пер­шая жон­ка — Юлія Ра­тын­ская (да­рэ­чы, дру­гая жон­ка кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га так­са­ма бы­ла з Ра­тын­скіх). Але па­сля шмат­га­до­ва­га жыц­ця тая так і не на­ра­дзі­ла яму на­шчад­каў. Та­му ён раз­вёў­ся і ажа­ніў­ся з Са­фі­яй Ка­мен­скай, да­чкой мін­ска­га ві­цэ-гу­бер­на­та­ра Люд­ві­ка Ка­мен­ска­га (яго жон­ка Іза­бэ­ла Фер­гю­сон-Тэ­пэр бы­ла да­чкой сла­ву­та­га вар­шаў­ска­га бан­кі­ра шат­лан­дска­га па­хо­джан­ня Пят­ра Фер­гю­со­на, крэ­ды­то­ра ка­ра­ля Ста­ніс­ла­ва Пан­ятоў­ска­га. Брат Іза­бэ­лы Ві­ль­ге­льм, кам­па­зі­тар і му­зы­кант, стаў пры рус­кім два­ры ка­пе­ль­май­страм і вы­клад­чы­кам спе­ваў у Імпе­ра­тар­скім Цар­ска­се­льс­кім лі­цэі пуш­кін­ска­га ча­су). Пра­ўда, і гэ­ты шлюб ака­заў­ся бяс­плод­ным. Та­му род Піш­ча­лаў скон­чыў­ся са смер­цю Ру­до­ль­фа. Да­рэ­чы, Са­фія, каб па­йсці за Піш­ча­лу, так­са­ма раз­вя­ла­ся з пер­шым му­жам, бы­лым вай­скоў­цам Да­мі­ні­кам Рэ­йта­нам (пля­мен­нік Та­дэ­ву­ша Рэ­йта­на). Да­мі­нік Рэ­йтан, па­кі­ну­ты жон­кай, змог вы­рас­ціць тра­іх дзе­так год­ны­мі лю­дзь­мі. Што да На­ба­роў­скіх... ці не тыя гэ­та На­ба­роў­скія, у якіх у дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя дзед Янкі Ку­па­лы Ануф­рый Лу­цэ­віч аран­да­ваў зям­лю ў фа­ль­вар­ку Ра­го­ві­чы? Ці­ка­ва, што па­зней ба­ць­ка Янкі Ку­па­лы, Да­мі­нік, аран­да­ваў зям­лю ў Здзя­хоў­скіх, род яко­га быў у вя­лі­кім сяб­роў­стве з Груш­віц­кі­мі.

 

Ві­лен­скі шля­хец­кі інсты­тут

У 1840 (1841) го­дзе ба­ць­кі ад­да­лі Мі­ха­ла ў Ві­лен­скі шля­хец­кі інсты­тут, вы­шэй­шую на­ву­ча­ль­ную ўста­но­ву ў бы­лым ВКЛ. Па­сту­піць ту­ды маг­лі то­ль­кі дзе­ці ла­яль­ных да рас­ійскіх ула­даў за­мож­ных шлях­ці­цаў. Ся­род тых, з кім Мі­хал ву­чыў­ся ў адзін час — бы­лі Мі­хал Ельс­кі (вя­до­мы ў бу­ду­чым кам­па­зі­тар, скры­пач), бра­ты Ка­лі­ноў­скія — Юзаф (па­зней “свя­ты” ка­та­ліц­ка­га кас­цё­ла) і Вік­тар (яго над­ма­гіл­ле і ка­мень Ад­ама Міц­ке­ві­ча — адзі­нае, што за­ста­ло­ся ад ма­ёнтка Ка­лі­ноў­скіх у Сту­дзён­ках, гл. “К” № 18, 2021), Ля­вон Ва­нь­ко­віч (муж Па­ўлі­ны Ма­нюш­кі, стры­ечнай сяс­тры кам­па­зі­та­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі, гл.“К” № 28, 2020). Фар­ту­нат Свя­та­рэц­кі, яшчэ адзін ад­на­клас­нік Груш­віц­ка­га, гас­па­дар Ма­лі­ноў­шчы­ны, быў бра­там Бры­гі­ды — жон­кі Та­ма­ша За­на. За час існа­ван­ня інсты­ту­та (1834–1863) праз яго сце­ны прай­шло ка­ля 3637 вуч­няў з усіх кут­коў Бе­ла­ру­сі ды з та­кіх вя­до­мых нам шля­хец­кіх ро­даў (Рэ­йта­ны, Да­мей­кі, Тыш­ке­ві­чы, Орды, Бул­га­кі і і інш.), што ці­ка­вых су­вя­зей мож­на знай­сці яшчэ ня­ма­ла.

 

Ня­ўда­лая кар’ера чы­ноў­ні­ка

Скон­чыў­шы ў 1848 го­дзе інсты­тут з адзна­кай “вы­дат­на ў на­ву­ках і па­во­дзі­нах”, Мі­хал атры­маў па­тэнт на чын ка­леж­ска­га рэ­гіс­тра­та­ра (XIV клас «Та­бе­ля о ран­гах»), які да­зва­ляў усту­піць на гра­ма­дзян­скую служ­бу. З ма­ра­мі аб пра­ця­гу ад­ука­цыі ў Санкт-Пе­цяр­бур­гскім уні­вер­сі­тэ­це, ку­ды трап­ля­лі не­ка­то­рыя іншыя вы­пус­кні­кі інсты­ту­та, з-за цяж­кай хва­ро­бы да­вя­ло­ся раз­ві­тац­ца. Вяр­нуў­шы­ся на ра­дзі­му, у лю­тым 1850 го­да Груш­віц­кі змах­нуў пыл з па­тэн­та і па­сту­піў на пра­цу ў кан­цы­ля­рыю Ві­лен­ска­га гра­ма­дзян­ска­га гу­бер­на­та­ра, а ўжо ў кас­трыч­ні­ку вы­йшаў за­гад аб над­анні яму чы­на “кол­леж­ско­го ре­гис­тра­то­ра со стар­шин­ством”. Уз­ыход па кар’ерных схо­дах рэ­гіс­тра­та­ра Груш­віц­ка­га за­вер­шыў­ся хут­ка. У 1852 го­дзе ця­пер ужо пі­сар Мін­ска­га сум­лен­нас­на­га су­да Груш­віц­кі амаль сем ме­ся­цаў ад­сут­ні­чаў на служ­бе. Бы­ла за­ве­дзе­на кры­мі­на­ль­ная спра­ва, у хо­дзе якой вы­свет­лі­ла­ся, што ў гэ­ты час быў ён ў ма­ёнтку ба­ць­коў. А праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў, у 1853 го­дзе, Мі­хал Груш­віц­кі ажа­ніў­ся са Ста­ніс­ла­вай Ельс­кай, да­чкой Ка­ра­ля (скры­па­ча-ама­та­ра). Яе бра­ты — Мі­хал Кса­ве­ры (скры­пач, кам­па­зі­тар) і Аляк­сандр (гіс­то­рык, фа­льк­ла­рыст, этног­раф і актыў­ны пра­па­ган­дыст на­род­най цвя­ро­зас­ці). Іх тра­юрад­ны дзя­дзь­ка Люд­вік быў жа­на­ты з Ку­не­гун­дай з Ма­нюш­каў (цёт­ка кам­па­зі­та­ра Ста­ніс­ла­ва), дзя­ку­ючы ча­му па­ра­дні­лі­ся Груш­віц­кія з Ма­нюш­ка­мі. Пра­ўда, у ліс­тах кам­па­зі­та­ра Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі імя Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га не згад­ва­ецца. За­тое згад­ва­ецца “не­йкі Ра­тын­скі” (ве­ра­год­на, бліз­кі сва­як Груш­віц­ка­га), які спяр­ша быў вы­ха­ва­це­лем у дзя­цей Ма­нюш­каў (пля­мен­ні­каў кам­па­зі­та­ра), а по­тым з не­йкай пры­чы­ны па­кляў­ся “зніш­чыць род Ма­нюш­каў”(!). У шлю­бе з Ельс­кай у Мі­ха­ла на­ра­дзі­лі­ся сы­ны Ка­раль Бер­нард (1854–1916, па­ха­ва­ны по­бач з ба­ць­кам у Ра­ка­ве) і Эдмунд Кле­менс (1856) і доч­кі Ма­рыя і Ван­да. Смерць лю­бай жон­кі ў 1860 го­дзе Мі­хал Груш­віц­кі пе­ра­жы­ваў ве­ль­мі моц­на. Але не­абход­насць “даць дзе­цям ма­ці” пад­штур­хну­ла Мі­ха­ла ажа­ніц­ца ў дру­гі раз.

 

Па­ўтор­ны шлюб

9 (21) ве­рас­ня 1862 го­да ў Крас­ным (блі­зу Ма­ла­дзеч­на) Мі­хал Груш­віц­кі, уда­вец 34 год, стаў му­жам Ле­ака­дзіі Ра­тын­скай, 24 год, да­чкі Эдвар­да Ра­тын­ска­га і Мі­ха­лі­ны Ка­лан­тай.

Ра­тын­скія гер­бу “Крыў­да” — ста­ры бе­ла­рус­кі род — з 17 ст. ва­ло­да­лі бліз­кі­мі да Вы­га­ні­чаў Пе­ра­жы­ра­мі. У шлю­бе з Ра­тын­скай на­ра­дзі­ла­ся яшчэ двое дзе­так — Баг­дан Габ­ры­эль (1870) і Сі­да­лія (1876).

Амаль да са­май смер­ці (Ра­каў, 5 (17) са­ка­ві­ка 1904 го­да) жыў Мі­хал Груш­віц­кі ў Вы­га­ні­чах, вёў раз­ам з жон­кай сціп­лае вяс­ко­вае жыц­цё, по­ўнае гас­па­дар­ча­га кло­па­ту. Жон­ка Мі­ха­ла па­мер­ла не ў 1912 го­дзе, як ча­сам пі­шуць, а 12 (24 са­ка­ві­ка) 1909 го­да, ма­ючы 74 га­ды. За­ха­ваў­ся яе пра­нік­лі­вы не­кра­лог, на­пі­са­ны сяб­рам сям’і Аляк­сан­драм Ельс­кім. Але ма­гі­ла яе на ра­каў­скіх мо­гіл­ках згу­бі­ла­ся. Да­рэ­чы, мо­гіл­кі па­тра­бу­юць та­ла­кі, бо са­мая ста­рая час­тка, якая пэў­на за­хоў­вае не ад­ну гіс­та­рыч­ную та­ямні­цу, па­та­нае ў хмы­зо­вым гуш­ча­ры.

 

Твор­чая спад­чы­на Груш­віц­ка­га

Смерць пер­шай жон­кі пры­му­ша­ла Груш­віц­ка­га зма­гац­ца са страш­ным смут­кам. І ме­на­ві­та на гэ­ты час, як пі­саў лі­та­ра­ту­раз­наў­ца, фі­ло­саф і рэ­ктар Ві­лен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Мар’ян Здзя­хоў­скі (Здзя­хоў­скія ва­ло­да­лі Ра­ка­вам і бы­лі ў сяб­роў­скіх ад­но­сі­нах з Груш­віц­кі­мі), пры­па­лі спро­бы Груш­віц­ка­га спа­лу­чыць му­зы­ку і па­эзію. Так на свет з’яві­лі­ся IV час­тка “Дзя­доў” Ад­ама Міц­ке­ві­ча, “Кас­пер Кар­лін­скі” і “Лір­нік вяс­ко­вы” Ула­дзіс­ла­ва Сы­ра­ком­лі, “Зва­ны для Глу­хіх” Габ­ры­элі Пу­зы­ні і роз­ныя дроб­ныя тво­ры Дэ­аты­мы (Ядзві­гі Луш­чэў­скай, па­эткі і на­ве­ліс­ткі, гас­па­ды­ні лі­та­ра­тур­на­га са­ло­на ў Вар­ша­ве), Ма­рыі Ка­нап­ніц­кай (па­этка, ве­ль­мі вя­до­мая пі­сь­мен­ні­ца, сяб­роў­ка не менш вя­до­май пі­сь­мен­ні­цы Элі­зы Арэш­кі), а так­са­ма іншых па­этаў, аздоб­ле­ныя му­зы­кай Груш­віц­ка­га. Маг­чы­ма, бы­лі не­йкія тво­ры і на вер­шы па­эта Цып­ры­яна Нор­ві­да. Да­лё­ка не ўсё, што Груш­віц­кім бы­ло ство­ра­на ў гэ­тым кі­рун­ку, вы­йшла з дру­ку. А вось верш “Ма­літ­ва” па­эта Мі­ха­іла Лер­ман­та­ва з му­зы­кай Груш­віц­ка­га, пад­обна, быў над­ру­ка­ва­ны ў Мін­ску. То­ль­кі не зной­дзе­ны яшчэ. Тво­ры, якія вы­йшлі з дру­ку, як пра­ві­ла, ме­лі пры­свя­чэн­не пэў­най асо­бе з сяб­роў­ска­га ко­ла. На­прык­лад, ся­род ад­шу­ка­ных му­зы­каз­наў­цай Свят­ле­най Не­ма­гай тво­раў Груш­віц­ка­га для фар­тэ­пі­яна ёсць “Па­ла­нэз” і “Ма­зур­ка” для Юліі Рас­ахац­кай, “Ма­ня-поль­ка” для да­чкі Ма­ры­лі, “Эмі­лія-поль­ка” для Эмі­ліі Гна­інскай, “Са­лон­ная ма­зур­ка” для ста­ро­га сяб­ры і шваг­ра Мі­ха­ла Ельс­ка­га, “Ча­ты­ры ары­гі­на­ль­ныя ма­зур­кі” для Сі­да­ліі Сві­дыЭдмун­да Здзя­хоў­ска­га, Лу­ізы Са­віц­кай, Цэ­лі­ны Гна­інскай, “За­пра­шэн­не да ва­ль­са” Мі­ха­лу Брас­тоў­ска­му, а так­са­ма “Ва­льс-за­клад” і “Па­ла­нэз на шлюб­ную ўра­чыс­таць” і пес­ня “Ты” на верш не­вя­до­ма­га па­эта. На сён­ня зной­дзе­на 12 тво­раў кам­па­зі­та­ра, якія ў 1873 і 1879 га­дах дру­ка­ва­лі­ся ў Мін­ску, Санкт-Пе­цяр­бур­гу і Вар­ша­ве.

 

Эпі­лог

За­вер­шым мы на­ша апа­вя­дан­не сло­ва­мі му­зы­каз­наў­цы Свят­ле­ны Не­ма­гай: “Жыц­цё­вы шлях і твор­чую спад­чы­ну Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га воб­раз­на мож­на на­зваць апош­ні­мі про­мня­мі лі­ць­він­скай му­зыч­най ку­ль­ту­ры, якія на схі­ле ра­ман­тыч­най эпо­хі адзін за ад­ным па­во­лі зга­са­лі. Але, па­ту­ха­ючы, аза­ра­лі не­бас­хіл на­ша­га му­зыч­на­га мас­тац­тва ясным, глы­бо­кім і ду­хоў­на ба­га­тым свят­лом. Гэ­тае ж свят­ло вы­пра­ме­нь­вае му­зы­ка Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі, Фла­ры­яна Мі­ла­доў­ска­га, На­па­ле­она Орды, Ка­эта­на Кра­шэў­ска­га, Мі­ха­ла Ельс­ка­га. Тво­ры Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га, што ад­чы­ня­юць яшчэ ад­ну яркую ста­рон­ку му­зыч­на­га мі­ну­ла­га Бе­ла­ру­сі, зна­хо­дзяць вы­раз­ныя па­ра­ле­лі з са­чы­нен­ня­мі гэ­тых кам­па­зі­та­раў да­ўня­га Вя­лі­ка­га Княс­тва”.

Змі­цер ЮРКЕ­ВІЧ 
Ф
ота аўтара