Другая трыенале маладых мастакоў

Апублiкавана: 21 кастрычнiка 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Другая трыенале маладых мастакоў адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 21 кастрычніка.

Трыенале маладых мастакоў – гэта фінальны этап рэспубліканскага конкурсу, які ажыццяўляецца Міністэрствам культуры. Конкурс быў задуманы як праект, вынікам якога стала выстава сучаснага беларускага мастацтва. 

Другая трыенале наглядна прадэманструе, як змяняецца само паняцце мастацтва ў XXI стагоддзі і як аўтары ствараюць новыя спосабы і формы выказвання ўласнага светаадчування і светапогляду сваіх суайчыннікаў. 

У рамках выставы журы вызначыць пераможцаў у намінацыях «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацкая дынастыя», «Фатаграфія», «Навацыя», «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва».

Наведвальнікаў трыенале чакаюць лекцыі, сустрэчы, прэзентацыі, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы. Таксама менавіта госці выставы змогуць вызначыць пераможцу ў намінацыі «Глядацкая сімпатыя».

Выстава працягнецца да 20 лістапада.