Фестываль мастацтваў "Музычная восень"

Апублiкавана: 21 кастрычнiка 2022 Стужка Музыка Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

Форум стартуе 3 лістапада ў Брэсцкай абласной філармоніі. У рамках фестывалю адбудзецца восем канцэртаў, у якіх прымуць удзел вядучыя творчыя калектывы Беларусі, а таксама салісты — лаўрэаты міжнародных конкурсаў з Расіі, Кітая і Арменіі.

У гэтым годзе прадставяць самыя разнастайныя напрамкі музычнага мастацтва: класіку, джаз, рок. Прапануюць пачуць работы сучасных кампазітараў. Канцэрты будуць цікавыя як прафесіяналам, так і слухачам, якія толькі пачынаюць знаёмства з класікай.

Фестываль працягнецца па 20 лістапада.