Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы рэалізуе праект «Жыццё ў стылі “ЭКА”». На выставе дэманструюцца выданні на экалагічную тэматыку з фондаў кніжнай скарбніцы.

Экспазіцыю складаюць навуковыя працы і артыкулы, навучальныя выданні, артыкулы з перыядычных газет і часопісаў, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый розных гадоў, а таксама практычныя дапаможнікі. 

Праект будзе працаваць у чытальнай зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы па 11 лістапада 2022 года.