Вызначаны пераможцы дзіцячай анімацыйнай творчасці "Анімаёўкі-2022"

Апублiкавана: 25 кастрычнiка 2022 Стужка Кіно Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У рэжыме відэаканферэнцыі прайшло пасяджэнне журы конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчасці «Анімаёўкі-2022». Суддзямі выступілі прадстаўнікі трох краін: Беларусі — рэжысёр Таццяна Кубліцкая; Расіі — рэжысёр Сяргей Струсоўскі, мастак Вера Кудраўцава; Казахстана — рэжысёр Дыльшат Рахматулін.  

Пасля прагляду работ і абмеркавання журы выбрала пераможцаў у дзевяці намінацыях. Лаўрэатаў узнагародзяць дыпломамі і прызам «Малы хрустальны аловак».  

– Вельмі парадавалі сваімі працамі юныя аніматары з Беларусі. Увага, якую надаюць дзіцячыя анімацыйныя студыі рабоце з дзецьмі, дае плён. Можна назіраць безумоўны рост майстэрства юных аўтараў, — адзначыла старшыня журы, рэжысёр Таццяна Кубліцкая.  

Вынікі конкурсу будуць агучаны ў Міжнародны дзень анімацыі — 28 кастрычніка — на закрыцці фестывалю (кінатэатр «Радзіма», 14.00).