Першыя мерапрыемствы "Анімаёўкі-2022"

Апублiкавана: 26 кастрычнiка 2022 Стужка Кіно Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Напярэдадні ўрачыстага адкрыцця XXV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022» на магілёўскай Зорнай плошчы пануе атмасфера свята: грае музыка, роставыя лялькі і жвавыя вядучыя забаўляюць гледачоў, прапануюць усім ахвотнікам паўдзельнічаць у цікавых гульнях і вясёлых спаборніцтвах.

 

У кінатэатры «Космас» кіраўнік дзіцячай анімацыйнай студыі Diggie club Анастасія Клачкова правяла майстар-клас «Усё пачынаецца з сям'і» ў рамках Года гістарычнай памяці. Падчас занятку вучні згадалі гісторыі сваіх сем'яў, і гэтыя звесткі сталі падставай для стварэння анімацыйнага фільма. 

У кінатэатры «Радзіма» адкрылася выстава работ конкурсу дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У экспазіцыі можна ўбачыць творы, якія занялі прызавыя месцы і атрымалі заахвочвальныя дыпломы фестывалю. Наведаць выставу можна па 28 кастрычніка.