Цэны пад кантролем. Як працаваць з наведвальнікам?

Апублiкавана: 28 кастрычнiка 2022 Стужка Бібліятэкі Мінск Соцыум

Аўтар: ЧАРНЯКЕВІЧ Юрый

Гэты антычны афарызм можна з гумарам дастасаваць да цэн на тавары і паслугі. Адно шкада, кошты ў айчынных крамах не змяншаюцца, а павялічваюцца. Праўда, як высветліла  “К”, у сферы культуры такая тэндэнцыя значна запаволеная: цэны, хоць і растуць, але даволі рэдка і пасля значнага часавага прамежку.

КАНТРОЛЬ — СПРАВА СУР’ЁЗНАЯ

Як вядома, сёння ўсе дзяр­жаўныя і недзяржаўныя арга­нізацыі павінны выконваць патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Бела­русь ад 6 кастрычніка бягуча­га года №10 “Аб недапушча­ льнасці росту цэн”, а таксама пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад той жа даты №669 “Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн”.

Як паведамілі “К” у Мініс­тэрстве антыманапольнага рэ­гулявання і гандлю Рэспублiкi Беларусь, па ўсёй краіне з 7 па 12 кастрычніка 2022 года кан­трольнымі мерапрыемствамі былі ахоплены 392 гандлёвыя аб’екты розных форм улас­насці. Кантрольныя орга­ны правяралі арганізацыі на прадмет выканання ўжо зга­даных Дырэктывы Прэзідэнта і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У выніку парушэнні былі выяўлены на трох гандлёвых аб’ектах, яшчэ па чатырох фактах назіраюцца парушэн­ні, у сувязі з чым суб’ектам гаспадарання накіраваны да­датковыя запыты. І, як за­ пэўнілі ў Міністэрстве анты­манапольнага рэгулявання і гандлю, праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца і надалей.

Захады па выключэнні выпадкаў неабгрунтавана­га росту цэн прыняў і Камі­тэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Як па­ведамілі ва ўстанове, з 7 кас­трычніка 2022 года падчас кантрольных мерапрыемстваў былі выяўлены асобныя вы­падкі незаконнага павышэн­ня цэн прадпрыемствамі роз­нічнага гандлю. Па дадзеных фактах заведзена больш за 10 крымінальных спраў. Акра­мя таго, устаноўлены факты неабгрунтаванага завышэння цэн пры аказанні паслуг і ў сферы інтэрнэт­-гандлю.

Трэба дадаць, што з 7 кастрычніка ў Камітэце дзяржкантролю адкрыты ка­роткі нумар 191, па якім мож­на паведаміць інфармацыю аб фактах павышэння цэн на тавары і паслугі. Прычым прадстаўнікі гандлёвых арга­нізацый таксама могуць звяр­нуцца на кароткі нумар 191 у выпадку пастаўкі вытворцамі прадукцыі па цэнах, вышэй­шых за ўзровень 5 кастрычніка 2022 года. Як запэўнілі ў Камі­тэце дзяржкантролю, звесткі, што паступілі ад грамадзян, будуць аператыўна правераны і выкарыстаны падчас кантро­льных мерапрыемстваў.

ЦЭНЫ  ДВУХГАДОВАЙ ДАЎНІНЫ

Натуральна, кантроль цэн на тавары і паслугі, якія рэалі­зуюцца ва ўстановах культуры Беларусі, таксама прадказаль­ны і нават непазбежны. Але, як даведалася “К”, у многіх арганізацыях кошты не павы­шаліся цягам даволі доўгага перыяду. Напрыклад, як адзначыла дырэктар Лепельскага Цэнтра рамёстваў Таццяна Размысло­віч, цэны на тавары і паслугі ў яе ўстанове не змяняліся з 2020 года.

— Вырабы нашых майстроў мы прадаём за той самы кошт, што і раней, — кажа Таццяна Фёдараўна. — Нязменнымі за­стаюцца і цэны на шэраг плат­ных паслуг, якія аказваюцца Лепельскім Цэнтрам рамёс­тваў.

Прычым, што самае ціка­вае, план платных паслуг, да­ведзены ўстанове культуры сёлета, — а гэта 3200 рублёў — ужо ў сярэдзіне кастрычніка цалкам выкананы. Таццяна Размысловіч дадае, што вы­кананы і план па рэалізацыі сувенірнай прадукцыі праз са­лон­-краму “Скарбонка” пры Лепельскім Цэнтры рамёс­ тваў. Ад “замарозкі” цэн арга­нізацыя, як кажуць, асабліва “не пакутуе”.

Гэтак атрымалася, бо ра­ботнікі Цэнтра актыўна пра­цуюць з наведвальнікамі. Па словах Таццяны Фёдараўны, сёлета даволі някепска ся­бе зарэкамендавалі платныя майстар-­класы па пэўных ві­ дах рамёстваў. Нядаўна су­працоўнікі ўстановы паўдзе­льнічалі ў мерапрыемствах, зладжаных у дзіцячым рэабілі­тацыйна-­аздараўленчым цэн­тры “Жамчужына” ў вёсцы Бароўка Лепельскага раёна. Прадстаўнікі культурнай арга­нізацыі прапанавалі майстар­-класы па ткацтве на кроснах, ткацтве пояса, лепцы з гліны, вырабе лялькі, пляценні бран­залетаў. Таксама зладзілі свя­точны гандаль сувенірамі руч­ной работы. Не варта і казаць, што падобныя цікавыя заняткі ў фармаце open-air прыйшліся даспадобы ўсім прысутным.

НЕ ПАВЫШАЛІ І НЕ ЗБІРАЮЦЦА

Старыя цэны на паслугі прапануюць і ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і каме­дыі імя В. І. Дуніна­-Марцінке­віча ў Бабруйску:

— Кошт не павышалі і не збіраемся гэтага рабіць, — за­пэўніла “К” дырэктар уста­новы Вераніка Вінэль. — Як і раней, на нашы квіткі ўста­ляваная пэўная градацыя цэн: білеты на прэм’ерныя паказы каштуюць крыху больш, чым на звычайныя. Многае зале­жыць і ад таго, на асноўнай ці на малой сцэне ідзе спектакль, разлічаны ён на дзіцячага гле­дача ці на дарослага, і гэтак да­лей.

Як вядома, з 11 па 16 ліс­тапада на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і каме­дыі адбудзецца Рэспублікан­скі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна­ Марцінкевіча. Арганізатарамі выступаюць: Магілёўскі аблвы­канкам, Бабруйскі гарвыкан­кам ды Міністэрства культу­ры Беларусі. Таму, як кажа Вераніка Вінэль, супрацоўнікі ўстановы культуры не толькі ставяць і рэпетуюць спектаклі, але і рыхтуюцца да запланава­най падзеі.

ШТО ТЫЧЫЦЦА БІБЛІЯТЭК

Пра стабільнасць цэн казалі і іншыя нашы суразмоўцы. Па словах дырэктара Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Марыі Ігна­товіч, прэйскурант на паслу­гі ўстановы быў зацверджаны яшчэ 23 верасня і з таго часу не мяняўся.

Паглядзеўшы гэты спіс, кожны можа ўпэўніцца, што цэны ў абласной бібліятэцы не надта вялікія. Скажам, выда­ча кніг з камерцыйнага фонду будзе каштаваць 50 капеек для дарослага і 20 капеек для шко­льніка за дзень карыстання. Сканіраванне ў фармаце JPG абыдзецца ў 40 капеек, ксеракапіяванне ці чорна­белая раздрукоўка адной  старонкі ў фармаце А4 — у 20 капеек, інфармацыйна­аглядная экс­курсія па бібліятэцы — у 50 ка­пеек. А яшчэ ва ўстанове мож­на прыгожа аформіць рэферат ці дыплом, заламініраваць да­кументы, замовіць брашуроў­ку і многае іншае.

Мабыць, адна з найбольш дарагіх паслуг — правядзенне дня імянінніка ў бібліятэцы. За гэта трэба аддаць 75 рублёў. Але ж свята доўжыцца тры гадзіны і ўключае цікавыя конкурсы ад казачных геро­яў, а таксама інтэлектуальныя віктарыны і шматлікія забаўкі для віноўніка ўрачыстасці і яго сяброў.

Абавязкова трэба сказаць і пра новую бясплатную ініцы­ятыву, — падкрэслівае Марыя Ігнатовіч. — Так, нядаўна мы запусцілі праект “Бібліятэч­нае падарожжа Сумкі­-Умкі”, накіраваны на папулярыза­цыю чытання сярод выха­ванцаў дзіцячых дашкольных устаноў. У яркай і маляўні­чай Сумцы­-Умцы сабраныя 15 унікальных выданняў, якія раскажуць юным гарадзен­цам пра самыя цікавыя куткі нашай краіны, пазнаёмяць з дзіўнымі адкрыццямі, дапамо­гуць засвоіць асновы фінанса­вай пісьменнасці. А першымі, хто прыняў у госці нашу Сум­ку-­Умку, сталі выхаванцы га­ радскога дзіцячага сада №1.

ПЛАН НА 100%

Што да раённых дамоў ці цэнтраў культуры Беларусі, то там з пачатку кастрычніка цэ­ны таксама не павышаліся. Як расказаў намеснік дырэктара Пінскага гарадскога Дома ку­льтуры Руслан Асіповіч, прэй­скурант, зацверджаны сёлета, дагэтуль не пераглядаўся.

Цэны на нашы канцэр­тныя праграмы вар’іруюцца ад 4—5 да 10—12, максімум да 15 рублёў, — адзначыў Руслан Асіповіч. — Гэта залежыць ад таго, якія калектывы выступа­юць: калі мясцовыя, то цэннік ніжэйшы, калі прыезджыя — вышэйшы. Дадам, што мы актыўна працуем над планам платных паслуг, і яго выка­нанне ў нас сёлета па выніках трох кварталаў стапрацэнтнае. Сярод  асноўных  крыніц прыбытку ў Пінскага ГДК — правядзенне канцэртаў для га­радскіх прадпрыемстваў. Так, па словах Руслана Асіповіча, да Дня пажылых людзей быў зладжаны канцэрт для супра­цоўнікаў пінскага аддзялення “Белтэлекама”, які прынёс каля 800 рублёў. Арганізуюць і выязныя імпрэзы. Напрык­лад, нядаўні канцэрт у Івацэ­віцкім раёне папоўніў “скар­бонку” ўстановы 1,5 тысячы рублёў. Значным попытам у наведвальнікаў карыстаюцца і дыскатэкі, што адбываюцца ў сценах Дома культуры Пінска з кастрычніка па май.

БУДЗЕМ САЧЫЦЬ

Як бачна, з 6 кастрычніка ў многіх установах культуры Беларусі цэны сапраўды не змяніліся, а ў некаторых арга­нізацыях стары прэйскурант трывае ўжо больш за год. На­ колькі працяглай будзе па­добная тэндэнцыя — сказаць цяжка. Але “К” абяцае сачыць за гэтым надзённым пытан­нем і далей.

Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ