Выстава "Майстар. Творцы. Паляшук"

Апублiкавана: 01 лiстапада 2022 Стужка Музеі Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Брэсце працуе выстава драўлянай скульптуры да 80-годдзя народнага майстра Івана Супрунчыка. 

Персанальную экспазіцыю «Майстар. Творцы. Паляшук» можна ўбачыць у выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Праект уключае каля 90 прац, у тым ліку 60 скульптур і прыкладна тры дзясяткі графічных карцін. Работы Івана Філіпавіча адлюстроўваюць старажытныя абрады і традыцыі, філасофію і побыт палешукоў. 

Выстава будзе працаваць да 13 лістапада.