Фестываль-конкурс вакальнай творчасці "Голас Міра"

Апублiкавана: 30 кастрычнiка 2022 Стужка Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

I Фестываль-конкурс вакальнай творчасці "Голас Міра" пройдзе з 13 па 27 лістапада ў два этапы — завочным і вочным. У першым туры, запланаваным на 13 лістапада, прафесійнае журы праслухае відэазапісы выканаўцаў і выбярэ лепшых. Другі тур пройдзе ўжывую 27 лістапада ў будынку касцёла Святога Мікалая ў Міры.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: вакал "Сола", вакал "Ансамбль", вакал "Змешаны ансамбль", хор. Ацэньваць выступленні ўдзельнікаў будзе журы на чале з выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольгай Косаравай.

Мета фестывалю — папулярызацыя духоўнай і класічнай вакальнай музыкі, а таксама выяўленне і падтрымка таленавітых вакалістаў.