Узнагароджанне лаўрэатаў фестывалю "Анімаёўка-2022"

Апублiкавана: 28 кастрычнiка 2022 Стужка Кіно Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў XХV Міжнароднага фестывалю «Анімаёўка» сёння прайшла ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма».

Гран-пры заваявала рэжысёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Ірына Тарасава, што прадставіла на конкурс работу пра Халакост «263 ночы». Карціна таксама перамагла ў намінацыі «Найлепшы беларускі анімацыйны фільм».

Прыза «Вялікі хрустальны аловак» і дыплома пераможцы ўдастоіліся 12 стужак з Беларусі, Расіі, Францыі, Ізраіля, Швейцарыі, Бельгіі і Польшчы. У намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм для дарослых» — праца «Ванлаў» рэжысёра Вары Якаўлевай (Расія), «Найлепшы эксперыментальны анімацыйны фільм» — карціна «Ля гары, на гары, з гары» Ганны Кадыковай (Расія), «Найлепшы сцэнарый анімацыйнага фільма» — работа «Нататнік Дарвіна» ад Жоржа Швізгебеля (Швейцарыя).

У конкурсе дзіцячай анімацыйнай творчасці дыпломы форуму і прызы «Малы хрустальны аловак» прысудзілі ў 9 намінацыях. Дыплом «Самы юны стваральнік анімацыйнага фільма» дастаўся прадстаўнікам дзіцячай анімацыйнай студыі Diggie Сlub з Магілёва — тандэму Данііла Дзьячкова і Платона Намдакова.