Фэст "Спадарыня Капуста"

Апублiкавана: 01 лiстапада 2022 Нам пішуць Народная творчасць Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У вёсцы Кудзін Бялыніцкага раёна адбыўся фэст "Спадарыня Капуста".

У межах свята прыгатавалі капусныя стравы па старажытных рэцэптах: квашаную, марынаваную капусту, салянку з капусты, галубцы. Усе ахвотнікі маглі прадэгуставаць прысмакі і прагаласаваць за ўпадабаны. 

Для гасцей імпрэзы выступілі творчыя калектывы і сольныя выканаўцы сельскіх клубных устаноў і горада Бялынічы. 

Самым маленькім удзельнікам фестывалю прапанавалі гульнявую праграму.