VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі

Апублiкавана: 02 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Бабруйску пройдзе VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Паўдзельнічаюць 11 калектываў з усёй краіны, у тым ліку мінскі Новы драматычны тэатр і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Сёлета пляцоўкамі форуму выбраныя сцэны трох устаноў:

— Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск),

— Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (Магілёў),

— Палаца мастацтваў (Бабруйск).

Фестываль пройдзе з 11 па 16 лістапада.