Творчая прэзентацыя Кіраўскага раёна

Апублiкавана: 04 лiстапада 2022 Нам пішуць Народная творчасць Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Творчая прэзентацыя Кіраўскага раёна прайшла ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Гасцей мерапрыемства сустракалі пачастункамі і песнямі вакальныя ансамблі «Скрыплічаначка» Скрыпліцкага сельскага Дома культуры і «Чараўніцы» Дабаснянскага сельскага Дома культуры. 

Сваю праграму прадставіла і студыя юнага мадэльера «Жамчужына» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска.