Святочныя мерапрыемствы да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

Апублiкавана: 04 лiстапада 2022 Фотарэпартаж Музеі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Трэцяга лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Беларусь сустрэла юбілей класіка айчыннай літаратуры разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі. 

Першы пункт святочнага маршруту – Мінск. Творчая дэлегацыя на чале з Міністрам культуры краіны Анатоліем Маркевічам усклала кветкі да помніка пісьменніку на плошчы Якуба Коласа.

Яркія ўражанні пакінула маштабнае дзейства, якое разгарнулася на на малой радзіме народнага пісьменніка – Стаўбцоўшчыне. 

У рамках святочных мерапрыемстваў прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі з удзелам пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, супрацоўнікаў музеяў і мастацкіх калектываў краіны наведалі мемарыяльныя сядзібы філіяла музея “Мікалаеўшчына”, дзе адбылося літаратурна-музычнае свята “Такі ўжо звычай беларускі…”. Акрамя гэтага дэлегацыя  наведала і іншыя коласаўскія мясціны – мемарыяльныя сядзібы “Акінчыцы”, “Альбуць”, “Смольня” і “Ласток”.

Знакам удзячнай падзякі нашчадкаў да таленту і грамадзянскай пазіцыі вялікага сына нашай Бацькаўшчыны стала святочнае адкрыццё помніка Песняру ў цэнтры Стоўбцаў. 

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ