Экспазіцыя "Яе рук справа"

Апублiкавана: 05 лiстапада 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Работы гродзенскай мастачкі прадставілі на выставе ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» ў Мінску. Экспазіцыя «Яе рук справа» з'яўляецца вялікім творчым праектам Беларускага саюза жанчын. У гэты раз на ёй прадстаўлены карціны Людмілы Сцяпанавай, мастачкі з Гродна.

На выставе сабраны працы розных перыядаў творчасці мастачкі. Напрыклад, наведвальнікі змогуць убачыць гарадскія пейзажы акварэллю, на якіх адлюстраваны вуліцы Гродна і віды на Нёман.

Кульмінацыяй праекта стане вечар продажу падораных саюзу карцін. Атрыманыя грошы пойдуць на дабрачыннасць. З калекцыі Людмілы Сцяпанавай большасцю галасоў была выбрана работа пад назвай «Закінуты прычал», намаляваная вуглём і мелам.