У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Шкатулка каштоўнасцей», прысвечаная традыцыйным упрыгажэнням народаў Еўразіі XVII–ХХ стагоддзяў.
Экспазіцыя змяшчае больш за 250 шэдэўраў, якія характарызуюць ювелірную традыцыю і густы амаль 40 народаў Расійскай імперыі. Арганізатары прапануюць убачыць і ўнікальны помнік беларускай культуры — слуцкія паясы, а таксама аздабленні іншых славянскіх народаў.
Праект будзе даступны да 11 снежня.