Выстава "Меер Аксельрод. Успамін пра Менск"

Апублiкавана: 09 лiстапада 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Выстава "Меер Аксельрод. Успамін пра Менск" адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Экспазіцыя пераносіць у горад, які падчас стварэння малюнкаў называўся Менскам на чатырох дзяржаўных мовах, у тым ліку на ідышы. Усе працы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і выстаўляюцца ўпершыню. Карціны маюць не толькі мастацкую, але і гістарычную, дакументальную каштоўнасць, успрымаюцца як помнік страчанаму старасвецкаму абліччу беларускай сталіцы.

Работы Меера Аксельрода належаць да яўрэйскага, беларускага і расійскага мастацтва. Жывапісец пачаў творчы шлях у Мінску і назаўсёды захаваў духоўную сувязь з радзімай.

З праектам «Меер Аксельрод. Успамін пра Менск» можна пазнаёміцца да 3 снежня.