Конкурс беларускіх гульнёвых праграм "Кола забаў"

Апублiкавана: 09 лiстапада 2022 Нам пішуць Клубы Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

28 кастрычніка ў ДУК “Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна” адбыўся раённы конкурс беларускіх гульнёвых праграм “Кола забаў”. Мэта прапаганда беларускіх народных гульняў, абуджэнне цікавасці да народнай культуры, выхаванне беражных адносін да культурнай спадчыны свайго народа, выхаванне пачуцця партнёрства ў сумеснай дзейнасці і пашырэнне культурных межаў.

У конкурсе прымалі ўдзел творчыя работнікі сельскіх клубных устаноў раёна. Большасць праграм былі дзіцячымі, у сувязі з гэтым да ўдзелу ў праграмах былі запрошаны вучні пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Паставы”.  Па выніках конкурсу былі вылучаны пераможцы ў 4 намінацыях.

Дыпломам “Лепшая тэматычная гульнёвая праграма” быў узнагароджны філіял № 12 "Волкаўскі сельскі клуб"; дыплом у намінацыі “Лепшая сюжэтна- гульнёвая праграма” атрымалі творчыя работнікі філіяла № 7 "Дунілавіцкі сельскі Дом культуры"; дыплом за “Майстэрства вядучага гульнёвых праграм” быў уручаны ўдзельнікам з філіяла № 5 “Гуцкі сацыльна-культурны цэнтр”, а дыпломам за “Лепшую сцэнарную распрацоўку гульнёвай праграмы” узнагароджана загадчыца філіяла № 14 “Палескі сельскі клуб”.